У розных краiнах свая асалода, Таму iм пярэчыць зусiм не бяруся, Ёсць сiмвал крылаты ў песнях народа - Буслы нарадзiлiся на Беларусi! Высокiя травы, гаючыя кветкi, У гай беластволы дзяцiнства iмкнуся, Мне любы жытнёвыя нашы палеткi - Буслы, не пакiньце маёй Беларусi! Балотцы – часцiнкi раўнiннага краю, У вечнай прыроды я сэнсу вучуся. Стаю сярод пожнi i ў неба гукаю - Буслы, не пакiньце сваёй Беларусi! Паважная птушка – шырокiя крылы, Я крыжыку гэтаму ў неба малюся. Наш край па-сапраўднаму робiцца мiлым - Буслы, заставайцеся на Беларусi! Як бусел лятае – прыкмета такая, Шчаслiвым на роднай зямлi станаўлюся. Хай кружыць, ды з вока нiяк не знiкае - Я веру, буслы назаўжды ў Беларусi! |